Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.11.2018

Прыгожая знешнасць, талент, падрыхтоўка – вось што з упэўненасцю дапаможа атрымаць званне "Міс школы"

У ДУА“Велікарыцкая сярэдняя школа імені П.В. Саевіча” прайшоў конкурс прыгажосці і творчасці – Міс школы 2018. Для нашай школы гэта новы конкурс. У ім прыймалі ўдзел сем дзяўчынак 5 – 10 класаў. Конкурс праводзіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шыцікава Валянціна Леанідаўна.

Дзяўчатам неабходна было падрыхтаваць візітную картачку і хатняе заданне – творчы нумар. З гэтымі заданнямі яны справіліся на славу: паведамілі пра сябе, паказалі прэзентацыі, праспявалі песні, расказалі вершы на розную тэматыку, патанцавалі, а Ляўчук Наталля пайграла на цымбалах.

Прэзёрам неабходна было прыняць удзел яшчэ і ў наступных конкурсах: “Самая артыстычная міс”, “Не ашукацца”, “Сапраўдная ледзі”, “Восеньскі экспромт”, “Танцавальны батл”.

Удзельнікі паказалі сябе з лепшага боку, раскрылі свой талент і творчасць.

У складзе журы былі: Гаўрылюк Любоў Яўгеньеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Пастаўнёва Людміла Пятроўна, настаўнік геаграфіі і біялогіі, Краўчук Ніна Іванаўна, лабарант, Цяліпка Ала Міхайлаўна, кухар.

Для канкурсантак гучала ў канцы мерапрыемства песня ў выкананні Кучко Яраслава.

Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі, а тытул “Міс школы 2018” атрымала Хамічук Настасся, вучаніца 9 класа.

Конкурс прайшоў вельмі цікава, весела, арыгінальна.

Разделы сайта