Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.05.2019

Дзень Зямлі Рэспубліка Беларусь святкуе 22 красавіка. Асноўнай мэтай гэтай сусветнай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека планеты да праблем Зямлі, да праблем яе навакольнага асяроддзя, і дае магчымасць даведацца пра тыя цяжкія задачы, якія стаяць перад чалавецтвам для захавання планеты

У ДУА “Велікарыцкая сярэдняя школа імя П.В. Саевіча” агульнашкольнае мерапрыемства, прысвечанае дню Зямлі, прайшло 3 мая ў святочна ўпрыгожанай зале.

Вядучымі былі Іўковіч Таццяна, Хамічук Настасся, Нінічук Таццяна і Кучко Яраслаў.

На канцэрце гучалі песні ў выкананні Літвінка Аляксандры, Ляўчук Наталлі, вучаніц 6 класа разам з класным кіраўніком Алесік Кацярынай Валянцінаўнай, вучняў пачатковых класаў і інш. Песні былі прысвечаны Зямлі.

Юмарыстычны нумар паказалі хлопчыкі 2 класа, пераапранутыя ў бабуль.

Багнюк Вольга, вучаніца 10 класа, і Пукета Лізавета, вучаніца 8 класа, захапілі прысутных выразным чытаннем вершаў.

Гледачам спадабаўся танец вучняў пачатковых класаў.

Дзеці паўтарылі правілы паводзін у лесе, на прыродзе.

Шмат новай, карыстнай і цікавай інфармацыі пачулі прысутныя пад час мерапрыемства.

Калісьці вядомы французскі пісьменнік Антуан дэ Сэнт Экзюперы заклікаў людзей паступаць так: “Устаў зранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак – зараз жа прывядзі ў парадак сваю планету”. Кожны з нас павінен разумець, што, калі мы будзем толькі шмат гаварыць і заклікаць ахоўваць прыроду, вялікіх вынікаў не дасягнем. Перш за ўсё трэба змяніць стаўленне кожнага чалавека да навакольнага свету.

Разделы сайта