Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.03.2019

8 сакавіка

8 сакавіка – свята ўсіх прадстаўнікоў жаночага полу… У гэты дзень усе спяшаюцца з віншаваннямі да сваіх мілых дзяўчынак, мамуль, бабуль. 8 сакавіка – дзень светлы і ўрачысты. Усе хочуць выказаць сваю любоў, здзівіць і падзякаваць за працу і клопат.

У ДУА“Велікарыцкая сярэдняя школа імені П.В. Саевіча” святочны настрой адчуваўся з самай раніцы. Хлопчыкі мітусіліся, віншавалі сваіх аднакласніц, перажывалі, каб выпадкова не пакрыйдзіць. Ды і настаўнікі мужчынскага полу не адставалі – дарылі святочны настрой.

На сёмым уроку ўся школа сабралася на мерапрыемстве – канцэрце-віншаванні, прысвечаным 8 сакавіка. Зала была святочна ўпрыгожана, асаблівымі былі вялізныя кветкі. Атрымліваць віншаванні прыйшлі мамы і бабулі.

 

Вядучымі былі Іўковіч Таццяна і Раманчанка Данііл. Гучалі вершы і песні ў гонар дзяўчат, жанчын, маці. Хлопчыкі 9 – 11 класаў разам з Хамічук Настассяй здзівілі ўсіх сваім танцам. Таленты раскрыліся!

Алесік Кацярына Валянцінаўна, настаўнік фізікі, і Ліцвінка Аляксандра, вучаніца 10 класа, спявалі песні пра маці. На вачах у прысутных жанчын з’явіліся слёзы. Напэўна, кожны з прысутных падумаў, што неабходна больш увагі удзяляць сваім матулям, цаніць і шкадаваць.

Ад верша Багнюк Вольгі, вучаніцы 10 класа, як і заўсёды, усе ў зале плакалі.

 

Усіх здзівіла песня ў выкананні мужчын-настаўнікаў.

Мора пазітыўных эмоцый атрымалі прысутныя. Канцэрт усім вельмі спадабаўся.

 

Разделы сайта