Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.12.2018

Цяжка птушкам зімаваць, трэба нам іх падтрымаць

Падкормка зімуючых птушак прыносіць карысць не толькі птушкам, але і выхоўвае ў дзяцей клапатлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

У ДУА «Велікарыцккая сярэдняя школа імя П.В. Саевіча» прайшла экалагічная акцыя пад назваю «Дапаможам пярнатым сябрам». Мэтаю акцыі паслужыла – дапамагчы птушкам перажыць халодны зімовы перыяд, прыцягнуць увагу навучэнцаў да лёсу пярнатых сяброў.

Класны кіраўнік пятага класа, Васюк Вольга Іванаўна, са сваімі вучнямі напярэдадні падрыхтавалі кармушкі, іх атрымалася тры: кармушкі сямей Ляўчук Наталлі і Кузьміча Міхаіла, а адну зрабіла сама настаўніца.

Павесіць на дрэвах кармушкі на школьнай тэрыторыі дапамог настаўнік тэхнічнай працы Пастаўнёў Міхаіл Аляксандравіч. Вучні паклалі ў іх ежы. А праз некаторы час ўжо назіралі як пярнатыя сябры прыляталі да кармушак.

Вучні падсыпаюць ежу. Прыемна і цікава назіраць за птушкамі, калі яны ласуюцца смачнымі падарункамі.

   
   

 

Разделы сайта