Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2019

Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску.

З 4 па 8 лютага ў школе Саўчук Ала Леанідаўна правяла тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дэвіз тыдня: рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску.

Пасля адкрыцця тыдня ў панядзелак вучням была прапанавана гульня “Перакладчык”. Лепшымі ў гульні сталі Ляўчук Наталля (5 клас) і Краўчук Хрысціна (7 клас).

5 лютага ў конкурсе чытальнікаў пазмагаліся за перамогу Хамічук Андрэй (3 клас), Дублянін Данііл (4 клас), Свіцюк Мікіта (5 клас), Астапук Марыя (6 клас), Кучко Яраслаў (9 клас), Багнюк Вольга (10 клас) і Валынчук Карына (11 клас). Але лепшым чытальнікам прызнаны Свіцюк Мікіта.

 

А ў віктарыне “Пагаворым пра юбіляраў” верх узялі вучні 10 класа.

6 лютага на перапынках гучалі беларускія песні, быў арганізаваны конкурс малюнкаў сярод вучняў 1-6 класаў “Беларускае слова ў малюнках”, а ў назначаны час усе жадаючыя вучні старэйшых класаў і настаўнікі праверылі свае веды ў агульнашкольнай дактоўцы “Ганнін смутак”. У конкурсе малюнкаў перамагла  Астапук Марыя (6 клас).

 

Лепшай ў напісанні дыктоўкі стала Нінічук Таццяна (9 клас).

У чацвер прайшоў конкурс “Беларускія стравы”, дзе кожны клас рыхтаваў нацыянальную страву, прэзентаваў яе, і віктарына. У конкурсе беларускіх страў перамог 5 клас.

 

У пятніцу адбыўся конкурс “Размаўляем па-беларуску” паміж камандай настаўнікаў і камандай вучняў. У ходзе напружанай барацьбы перамагла ўсё ж каманда настаўнікаў.

 

Разделы сайта