Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень родной мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

У дзяржаўнай установе адукацыі “Велікарыцкая сярэдняя школа імя П.В. Саевіча” прайшоў Тыдзень роднай мовы па тэме “Як ты дорога мне, мая родная мова”.

На працягу тыдня з навучэнцамі ўстановы адукацыі праводзілася мноства цікавыхі займальных мерапрыемстваў.

Напярэдадні была арганізавана тэматычная кніжная выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся!”.

Анлайн-чэлендж “Льецца мова” зацікавіў і вучняў, і настаўнікаў. Былі прадэманстраваны любімыя беларускія вершы.

16 верасня вучні пісалі рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”. Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода ўспомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць  захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.

19 верасня прайшло пад дэвізам “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова” (А.Разанаў)

Зранку вучні старэйшых класаў ў нацыянальным строі ў фае ўстановы адукацыі абвясцілі ўсіх аб правядзенні акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да прапановы актыўна далучаліся вучні, педагогі і тэхнічны персанал.

Вучні прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. Самыя шчырыя і цёплыя словы гучалі ў гэты дзень у адрас беларускай мовы. Росквіту і дабрабыту, незалежнасці ,міру,а таксама пажаданні заставацца і далей незалежнай, матчынай,мілагучнай, жытнёвай, кроўнай, любімай і г.д.

Навучэнцы творча падышлі да анлайн-чэленджа “Мова краіны маёй”.

У гэты дзень з цікавасцю прайшоў марафон “Мова родная – мова модная”. Вучні выконвалі песні на беларускай мове.

Вучні разам з настаўнікамі стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, якое на працягу ўсяго тыдня дапаўнялася.

Былі праведзены экскурсіі ў школьны музей “Аб родным краі роднай мовай”, дзе яшчэ раз успомнілі знакамітых землякоў.

Наступны дзень, 20 верасня,“Культура нацыі без культуры роднай мова – нонсэнс, бяссэнсіца”, дадаў новых фарбаў тыдню.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” прайшоў на “ўра”. Вучні самі падрыхтавалі смачныя беларускія стравы: дранікі, бліны, зразы, клёцкі, бабка, кулага, наліснікі, запяканка, гарбузовая каша і інш.

Свае стравы вучні прадстаўлялі ў беларускім адзенні “Будзь у трэндзе”.

Адбылася квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”, якая не пакінула ў баку нікога. Гулялі, танцавалі і спявалі…

21верасня “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” адбыўся конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, у якім прынялі ўздел вучні 5-11 класаў. У сваіх работах навучэнцы распавядалі пра любоў да роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі. Успомнілі пра гераічнае мінулае нашай краіны і яе славутых землякоў.

Праз вобразныя сродкі мастацтва вучні адлюстравалі свае пачуцці да роднай мове: любоў да яе, гонар за самабытнасць, непаўторнасць, незалежнасць і прыгажосць, пашану да кожнага слова. Уласныя пачуцці навучэнцаў адлюстраваны на флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы…” у яркай палітры колераў. 

22 верасня“Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” прайшло мерапрыемствапад назвай “Літаратура як люстэркамовы”. З захапленнем і цікавасцю вучні прагледзелі тэатралізаваную пастаноўку “Вяночкі” ў выкананні навучэнцаў нашай установы адукацыі.

Вучні прынялі ўдзел уадкрытай дыстанцыйнай акцыі “Чытаем вершы пра родную мову” розных аўтараў.

23 верасня прайшло пад дэвізам “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…”.

Ва ўстанове адукацыі стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Дзякуючы выразнаму, эфектнаму, інтанацыйна багатаму чытанню тэкстаў, вучні стараліся раскрыць творчы дыяпазон танкаўскай паэзіі і адметнасць яго лірыкі.

Такім чынам, усе мерапрыемствы сталі добрымі ўрокамі выхавання патрыятызму, духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культарнай спадчыне.

 

   

 

 

   

  

Разделы сайта