ДУА «Велікарыцкая сярэдняя школа імя П.В. Саевіча» прыняла ўдзел у дэкадзе, у межах якой праводзіліся розныя тэматычныя мерапрыемствы.
Ва ўстанове адукацыі была аформлена тэматычная выстава ў бібліятэцы «Чарнобыльская аварыя: 35 гадоў гісторыі», праведзены конкурс дзіцячай творчасці «Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе», прайшла экалагічная акцыя па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторыі, былі праведзены адзіны дзень інфармавання «Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў», інфармацыйныя і класныя гадзіны «Чарнобыль – наш боль і памяць».
Завяршаючым крокам дэкады было праведзена агульнашкольнае мерапрыемства «Урокі Чарнобыля», на якім прысутнічалі пратэіерэй Анатолій Тарасевіч, настаяцель праваслаўнага прыхода храма прарока Ільі аг. Велікарыта, Сяргей Бетэня, жыхар г. Бярозы, Георгій Лепін – удзельнікі і ліквідатары наступстваў Чарнобыльскай АЭС. Георгій Федаравіч – доктар, прафесар тэхнічных навук, акадэмік. Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС працаваў у чарнобыльскай зоне на аварыйным блоку і ля яго. Нягледзячы на тое, што навукоўцу на сённішні дзень 91 год, ён згадзіўся прыехаць на сустрэчу з вучнямі, правёў цікавую і карысную лекцыю. На мерапрыемсте прысутнічала і дачка прафесара Алена Георгіеўна, якая таксама падзялілася сваімі ведамі па дадзенай тэме.
Відавочцы расказалі праўду трагедыі, пра наступствы, пра шкоду здароўю, успомнілі той цяжкі час, параілі вучням ведаць, як сябе паводзіць у розных катастрафічных сітуацыях, ведаць правілы небяспечных паводзін.
Гасцямі была аформлена выстава з кніг і іх медалёў.
Спадзяемся, што праведзеныя мерапрыемствы прынясуць вучням карысць.

