Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.08.19

«У цэнтры ўвагі - дзеці»

Сумная статыстыка прычын ўзнікнення пажараў паказвае, што практычна чвэрць ад іх агульнай колькасці адбываецца з-за гульні дзяцей з агнём. Дзеці, у сілу сваёй дапытлівасці, схільныя да самастойнага вывучэньня навакольнага свету і пераймання дарослым, што, у сваю чаргу, можа прывесці да незваротных наступстваў.

Толькі за мінулы перыяд 2019 года ў Маларыцкім раёне адбылося 2 пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Гэта згарэлая з-за гульні дзяцей, якія засталіся пад наглядам бабулі, у в. Хаціслаў гаспадарчая пабудова і гараж у в. Ляхаўцы, пажар у якім нанёс шкоду гаспадарам больш за 10 тыс. беларускіх рублёў.

Ўзяць запалкі і, капіюючы бацькоў, падпаліць паперу, ўключыць у разетку прас і прадставіць сябе гаспадыняй, зрабіць вогнішча, якое калісьці палілі, адпачываючы на прыродзе, - усе гэтыя маленькія дзеянні часам прыводзяць да вялікай бяды. Таму лепшым спосабам прадбачыць няшчасныя выпадкі з дзецьмі - ні ў якім разе не пакідаць іх без нагляду. А калі гэта не заўсёды магчыма - загадзя паклапаціцца пра бяспеку свайго дзіцяці.

Менавіта з гэтай мэтай з 19 жніўня па 10 верасня па ўсёй краіне ў два этапы праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці».

1-ы этап праходзіць з 19 па 31 жніўня на аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей. У нашым раёне работнікаў МНС можна будзе сустрэць каля крамы «Глобус» і палаткі са школьнымі таварамі Маларыцкага райпо. У іх будуць размяшчацца тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай, навучальныя пляцоўкі для прыцягнення ўвагі насельніцтва да існуючай праблемы, інспектары МНС раскажуць бацькам аб правілах бяспечных паводзін, якім трэба навучыць дзяцей.

2-гі этап прымеркаваны Адзінаму дню бяспекі і пройдзе з 2 па 10 верасня. У рамках дадзенага перыяду акцыя «наведае» установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі, у якіх адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Адзінаму дню бяспекі. Ну а 9 верасня ратавальнікі правядуць Дзень адчыненых дзвярэй у сваіх падраздзяленнях - перш за ўсё гэта ПАВП №1 ў г. Маларыта, а таксама пажарныя пасады ў в. Гвозница, Чарняны, Макраны і Ланская.

Важнае месца на гэтым этапе будзе адведзена рабоце з дарослымі: пройдуць гутаркі, тэматычныя бацькоўскія сходы, а таксама гутаркі з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый, прысвечаныя тэме бяспекі.

Ратавальнікі заклікаюць памятаць, што менавіта дарослыя адказныя за бяспеку дзяцей. Яны павінны расказваць сваім дзецям аб правілах паводзін пры тых выпадках, калі яны застаюцца дома адны, і заўсёды быць для іх прыкладам ва ўсіх сітуацыях, якія звязаны з захаваннем правіл бяспекі.

Раздзелы сайта