З 4 па 8 лютага ў школе Саўчук Ала Леанідаўна правяла тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дэвіз тыдня: рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску.
Пасля адкрыцця тыдня ў панядзелак вучням была прапанавана гульня “Перакладчык”. Лепшымі ў гульні сталі Ляўчук Наталля (5 клас) і Краўчук Хрысціна (7 клас).

5 лютага ў конкурсе чытальнікаў пазмагаліся за перамогу Хамічук Андрэй (3 клас), Дублянін Данііл (4 клас), Свіцюк Мікіта (5 клас), Астапук Марыя (6 клас), Кучко Яраслаў (9 клас), Багнюк Вольга (10 клас) і Валынчук Карына (11 клас). Але лепшым чытальнікам прызнаны Свіцюк Мікіта.

А ў віктарыне “Пагаворым пра юбіляраў” верх узялі вучні 10 класа.
6 лютага на перапынках гучалі беларускія песні, быў арганізаваны конкурс малюнкаў сярод вучняў 1-6 класаў “Беларускае слова ў малюнках”, а ў назначаны час усе жадаючыя вучні старэйшых класаў і настаўнікі праверылі свае веды ў агульнашкольнай дактоўцы “Ганнін смутак”. У конкурсе малюнкаў перамагла Астапук Марыя (6 клас).

Лепшай ў напісанні дыктоўкі стала Нінічук Таццяна (9 клас).
У чацвер прайшоў конкурс “Беларускія стравы”, дзе кожны клас рыхтаваў нацыянальную страву, прэзентаваў яе, і віктарына. У конкурсе беларускіх страў перамог 5 клас.

У пятніцу адбыўся конкурс “Размаўляем па-беларуску” паміж камандай настаўнікаў і камандай вучняў. У ходзе напружанай барацьбы перамагла ўсё ж каманда настаўнікаў.
