Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.10.20

У першую нядзелю кастрычніка адзначаецца свята настаўнікаў. У гэты дзень усе вучні спяшаюцца з віншаваннямі да сваіх настаўніка, хочуць выказаць сваю любоў, здзівіць і падзякаваць за працу і клопат.

У ДУА“Велікарыцкая сярэдняя школа імені П.В. Саевіча” святочны настрой адчуваўся з самай раніцы. Вучні мітусіліся, віншавалі настаўнікаў ля самага ўвахода ў школу і дарылі ўсім святочны настрой.

Перад першым урокам прайшла лінейка, прысвечаная Дню самакіравання. Новае кіраўніцтва школы зачыталі прыказ, прадставілі новы педагагічны калектыў. Дырэктар школы – Нінічук Таццяна Віктараўна, намеснік дырэктара – Кучко Яраслаў Валер’евіч. Новая адміністрацыя пажадала ўсім цудоўнага настрою.

На сёмым уроку ўся школа сабралася на мерапрыемстве – канцэртнай праграме “Мы любім Вас, настаўнікі”.

Вядучымі былі Нінічук Таццяна і Кучко Яраслаў. На канцэрце гучалі вершы-віншаванні, частушкі, песні, быў танец ад 4 класа, сцэнкі. Усім спадабалася шляпа, якая змагла прачытаць думкі настаўнікаў. Для настаўнікаў былі заданні, з якімі яны справіліся на “ўра”.

Мора пазітыўных эмоцый атрымалі прысутныя. Канцэрт усім вельмі спадабаўся.

Вучні пабывалі ў ролі настаўнікаў, але ў канцы рабочага дня сказалі, што гэта цяжкая праца і настаўнікамі быць не хочуць.

  

  

  

 

Раздзелы сайта