
Напярэдадні конкурсу адбыўся адборачны тур, дзе вылучыліся дзве каманды: дзяўчынак і хлопчыкаў.
Каманда дзяўчынак “Мы лепшыя”: Нінічук Т., Хамічук А., Дэйнак В., Хвалёўка А., Астапук М.
Каманда хлопчыкаў “Беларусы”: Данілюк М., Раманчанка Д., Карповіч А., Дублянін Д., Свіцюк М.
Конкурс праходзіў на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры.
Конкурсная праграма складалася з пяці тураў. У першым туры каманды падбіралі словы так, каб атрымаліся словазлучэнні, у другім туры – камандам патрэбна было растлумачыць сэнс “хітрых” беларускіх слоў. Напрыклад, імпэтны, шарош, каласавік, віжаваць. Каманды вельмі стараліся. У трэцім туры каманды вызначалі правільнае тлумачэнне фразеалагізмаў. Чацвёрты тур быў літаратурны, бо ў гэтым туры камандам былі прадстаўлены вершы, урыўкі, якія вывучаюцца па школьнай праграме на памяць, але асаблівасцю гэтага конкурсу было тое, што патрэбна было правільна вызначыць аўтара. Пяты тур завяршаў конкурсную праграму, у якім патрэбна было адказаць на дванаццаць пытанняў, якія былі звязаны з беларускай мовай і літаратурай. Паміж турамі праводзілася гульня з гледачамі.
Вынік конкурсу – каманда дзяўчынак “Мы лепшыя” перамаглі каманду хлопчыкаў “Беларусы”.
